Прывілей Жыгімонта ІІІ Вазы ад 27 лютага 1617 г. Мінскаму ўніяцкаму манастыру (у асобе ігумена Афанасія Пакосты) на выраб мёду, утрыманне шпіталя і млына на р. Свіслач

Dublin Core

Заглавие

Прывілей Жыгімонта ІІІ Вазы ад 27 лютага 1617 г. Мінскаму ўніяцкаму манастыру (у асобе ігумена Афанасія Пакосты) на выраб мёду, утрыманне шпіталя і млына на р. Свіслач

Описание

Почырк: скорапіс карычневым чарнілам. Папера. ― Філігрань у выглядзе двухгаловага арла з каронай, на грудзях якога маецца выява лацінскай літары «G» (Лаўцявічус, № 454). Паперу можна датаваць першай чвэрцю XVII ст. ― Дакумент створаны як канверт з пячаткай унутры, захаваліся арыгінальныя подпісы караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы (Sigismundus Rex) і вялікага пісара ВКЛ князя Яна Друцкага-Сакалінскага (Янъ Соколинъскии писарь Вел[икого] Княз[ства] Литовского), а таксама пячатка. Пячатка захавалася дрэнна, мае дыаметр 8,4 см, унутраны круг з выявай вершніка і кароны мае дыаметр 4,8 см. Воск пячаткі амаль на ½ страчаны, больш захаваная частка мае прасветы: воск з цягам часу асыпаўся, чаму спрыяла яго размяшчэнне між паперай, ён разарваўся між двума бакамі аркуша. Аднак папера ўтрымлівае заўважную выяву пячаткі, на папяровым адбітку бачны герб «Пагоня» з легендай вакол (легенда не чытаецца), што з’яўляецца звычайным варыянтам малой маястатнай пячаткі манарха. Пячатка з чырвонага воску, воск такога колеру выкарыстоўваўся выключна ў маястатных пячатках польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх, а таксама ў пячатках прадстаўнікоў найбольш уплывовых Гедымінавічаў. – Дэфект: 1/6 частка ліста страчана. У месцах згібаў дакумент надарваны, папера мае тлустыя плямы (ад пячаткі), якія агулам займаюць каля ½ часткі дакумента. Частка аркуша з тэкстам мае лакуны, на адным згіне памер лакуны 6х3 см і 0,7х2.2 см, на другім 2,5х0,4 см, на другім - 8 см у даўжыню і шырыню ад 0,4 да 1,2 см у розных месцах (BY-HM0000:30Н//8029(026)). – На ніжнім краі правага боку аркуша надпіс «От […] Пакосте на сы[…]д […]выи и на шпитал в месте Менском и млын» (BY-HM0000:30Н//8029(026)). – Прывілей рэстаўрыраваўся: у месцах загіну нарошчана папера, як і па перыметры - ў месцах пашкоджання (BY-HM0000:30Н//8029(026)). – Штамп (авальны, з выявай герба «Ляліва») фіялетавага колеру памерам 9х7 мм (BY-HM0000:30Н//8029(026)). – Грант прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 г. (BY-HM0000:30Н//8029(026)).
Прывілей - унікальны рукапісны дакумент XVII ст. Паходзіць з калекцыі знакамітага беларускага графскага роду Тышкевічаў, на дакуменце змешчаны ўладальніцкі штамп, які сведчыць пра тое, што дакумент захоўваўся ў родавым архіве ў маёнтку Чырвоны Двор Ковенскага павета (зараз вёска Раўдондварыс Каўнаскага раёна Літоўскай Рэспублікі). У Прывілеі зафіксавана мова Вялікага Княства Літоўскага пачатку XVII ст., што каштоўна для рознабаковых даследаванняў, у тым ліку філалагічных, культуралагічных, канфесійных і даследаванняў узаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый

Дата

Формат

40х31,8 см

Идентификатор

30Н//8029(026)

Взаимоотношения документа

У этого документа нет взаимных связей.